Вопросы трудоустройства и уборка пляжа. В РОВД провели групповое воспитательное мероприятие

У раённым аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама правялі групавое выхаваўчае мерапрыемства з асобамі, якія не занятыя ў эканоміцы і знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Апановіч расказаў аб вакансіях і магчымасці працаўладкавання.
Старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Дзмітрый Сарокін выступіў па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці, патлумачыў прававыя наступствы ўчынення правапарушэнняў.
Потым грамадзян прыцягнулі да грамадска-карыснай працы: яны наводзілі парадак на пляжы ў Мядзеле.


Рекомендуем





