Меню

Кто зажигает свет в Кривичах?

Кто зажигает свет в Кривичах?

Учора вечарам у чаце Крывіцкага сельсавета з’явіліся паведамленні: «Можа, хто падкажа, куды можна звяртацца наконт таго, што не ўключаюць ліхтары на вуліцах у вызначаны час?» і «Проста жах, што ў такі час не гараць ліхтары. Праўда, не ведаю, магчыма, толькі па вуліцы 17 Верасня няма асвятлення».

Вулічнае асвятленне ў Крывічах – зона адказнасці Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Туды мы і звярнуліся па тлумачэнні.

— Светлавы дзень скарачаецца, – канстатаваў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Шабовіч, – а ў пахмурнае надвор’е цямнее раней, чым у сонечнае. Значэнне могуць мець нават 15-20 хвілін. Рэле часу, што ўключае ліхтары, настройваецца ўручную. Яго рэгуліроўку мы праводзілі раз на тыдзень, цяпер у сувязі з наступленнем восені будзем рабіць гэта двойчы. Па пытаннях вулічнага асвятлення ў Крывічах, а таксама Мядзеле, Свіры, курортным пасёлку і аграгарадку Нарач можна кругласутачна тэлефанаваць у нашу дыспетчарскую па нумары +375 (1797) 40-0-10. Калі ж ёсць праблемы з вулічным асвятленнем у іншых населеных пунктах раёна, звяртацца трэба ў свой сельвыканкам.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59