Меню

«Цёмныя воды» з Маркам Руфала – ужо на VOKA ў беларускай агучцы

«Цёмныя воды» з Маркам Руфала – ужо на VOKA ў беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Цёмныя воды» (Dark Waters). Гэтай прэм’ерай сэрвіс абнавіў сваю калекцыю «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» і яшчэ раз нагадаў гледачам важную гісторыю з рэальнага жыцця, па матывах якой зняты эка-трылер.

Фільм выйшаў у 2019 годзе і быў зняты на аснове артыкула The New York Times «Юрыст, які стаў найгоршым начным кашмарам DuPont». Галоўны герой стужкі – адвакат Роберт Білат, які працаваў карпаратыўным юрыстам хімічнага холдынгу DuPont, выступае з абвінавачваннем у судзе супраць сваёй былой кампаніі, што дзесяцігоддзямі цынічна труціла людзей. Ён вядзе гэтую справу амаль 19 гадоў. Але ці атрымаецца ў яго праліць святло на праўду?

Марк Руфала, выканаўца галоўнай ролі, быў настолькі захоплены гэтай гісторыяй, што асабіста звязаўся з Робертам Білатам, каб даведацца больш пра яго барацьбу і выкарыстаць атрыманую інфармацыю для стварэння сцэнарыя. У фільме таксама зняліся Эн Хэтэўэй, Цім Робінс, Біл Кэмп, Віктар Гарбер, Мэр Уінінгэм і Біл Пулман.

«Цёмныя воды» падрабязна расказваюць пра шкоду PFOA (перфторактанавой кіслаты), якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці тэфлона, і яе ўздзеянне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, таму стужка прыцягнула ўвагу да экалагічных праблем. У фільме таксама ёсць эпізоды, дзе паказаны фатаграфіі рэальных людзей, якія пацярпелі ад забруджвання кампаніі DuPont, што робіць кінагісторыю яшчэ больш вострай і запамінальнай.

Фільм «Цёмныя воды» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм’ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59