Снова жених и невеста! В мядельском ЗАГСе чествовали семьи-юбиляры

40 гадоў разам Валерый і Альдона Кавальчукі, 35 – Валерый і Святлана Кундры. Сёння, у Дзень горада, для іх зноў гучалі марш Мендэльсона і крыкі “Горка!”.
А яшчэ, як і дзесяцігоддзі таму, яны танцавалі вальс і не шкадавалі адно аднаму добрых слоў і закаханых позіркаў. А трываласць сямейнага саюза зноў змацавалі подпісамі. І, канечне, прымалі віншаванні – ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Антаніны Крыўко, раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын (у асобах старшыні Таццяны Пруднікавай і Наталлі Шастаковіч), калег і родных.







Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа аўтара
Рекомендуем








