Служат вместе в пожарной аварийно-спасательной части в курортном посёлке Нарочь
Не так і часта дзеці ідуць у галіну, у якой заняты бацькі. Бо добра ведаюць не толькі плюсы, але і мінусы гэтай працы. Але калі такое ўсё ж здараецца, то сведчыць, што старэйшае пакаленне ў прафесіі адбылося.
Аляксандр Таразевіч падаўся ў выратавальнікі па прыкладзе свайго айчыма Аляксандра Бароўкі. Цяпер разам служаць у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 к. п. Нарач. Аляксанр старэйшы – старшым інструктарам пажарнага аўтамабіля, Аляксандр малодшы – старшым інструктарам-выратавальнікам. Праўда, выходзяць на працу ў розныя змены.
Аляксандр малодшы служыць параўнальна нядаўна – з 2021 года. Для яго самы памятны пажар – мінулым летам у вёсцы Лужы, што ў Сваткаўскім сельсавеце. Тады згарэлі дзве хаты.
Аляксандр старэйшы звязаў лёс з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый яшчэ ў гады тэрміновай вайсковай службы, якую праходзіў на пажарным аўтамабілі. А вярнуўшыся з войска – было гэта ў 2012 годзе – уладкаваўся вадзіцелем пажарнага аўтамабіля ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях. З удзячнасцю называе людзей, пры дапамозе якіх рабіў першыя крокі ў прафесіі. Гэта тагачасны начальнік часці Віктар Хімарода, начальнік каравула Віталь Грыцэнка і старшы вадзіцель Уладзімір Мітуневіч.
Аляксандр старэйшы кажа, што ўсе пажары, у ліквідацыі якіх удзельнічаў, былі нечым адметныя. А найбольш памятныя выпадкі – калі некалькі пажараў здаралася адначасова. Напрыклад, гарэла ферма і аўтамабіль у гаражы.
Наталля ЛІСІЦКАЯ Фота аўтара
Цалкам чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за суботу, 27 ліпеня.