Знаёмім з праграмай Будслаўскага фэсту

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай знаёміць з праграмай Будслаўскага фэсту.
Сёлета ён пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая – давяраем Табе».
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
На Беларускім тэлебачанні плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.
Праграма фэсту
4 ліпеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня, субота
0.00 — святая Імша
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша ў базыліцы
9.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (кс. Канстанцін Анашка МІС)
11.30 — святая Імша; на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай Мітраполіі
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.
Рекомендуем



