Рассказываем, кто победил на Международном турнире по волейболу

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў XVI Міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд ветэранаў. Спаборніцтвы прысвячаліся надыходзячаму Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Удзельнічалі 15 каманд з Беларусі, Расіі, Латвіі: 9 мужчынскіх і 6 жаночых.
Паміж жанчын перамогу святкавалі валейбалісткі з Мінска, срэбныя ўзнагароды атрымала каманда з Маладзечна, а бронза дасталася спартсменкам з Гродна.
Сярод мужчын наймацнейшымі аказаліся валейбалісты з Ашмян, другое месца занялі прадстаўнікі Бабруйска, трэцяе – каманда з Мінска.





Рекомендуем



