Мядельская команда участвовала в спортландии “Веселые старты”

У спартландыі «Вясёлыя старты» 25 чэрвеня ўдзельнічала каманда маладых людзей з інваліднасцю. Яны наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН.
Мерапрыемства прайшло ў СДЮШАР «Алімпік-2011» Маладзечна. Удзельнічала пяць каманд з Маладзечна, Вілейкі, Валожына, Смаргоні і Мядзела.
– Спартландыя складалася з эстафет. Нашы хлопцы і дзяўчаты прайшлі ўсе этапы спаборніцтваў весела і згуртавана. За гэта іх узнагародзілі дыпломамі і памятнымі прызамі. Завяршылася спартландыя смачнымі пачастункамі для ўдзельнікаў і дыскатэкай. У выніку атрымалася цудоўнае свята, – паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Дзіяна Блізнюк.

Фота ТЦСАН
Рекомендуем







