Воспитанницы и директор СДЮШОР завоевали медали республиканских соревнований

З 23 па 24 красавіка ў горадзе Масты прайшлі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні памяці Заслужанага трэнера БССР Пятра Рудзевіча. Паспяхова выступілі на іх выхаванкі СДЮШАР.
Маргарыта Балтрукевіч (цяпер яна навучэнка Барысаўскага вучылішча алімпійскага рэзерву) заваявала срэбра на дыстанцыі 500 метраў. Анастасія Дзягцярёва, якая зараз навучаецца ў абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, таксама заняла другое месца на дыстанцыі 500 метраў.
У эстафеце сярод ветэранаў (3 × 200 метраў) каманда з удзелам дырэктара СДЮШАР Андрэя Малько заняла трэцяе месца.



