Мядельчане обсуждают инаугурацию Президента Республики Беларусь

Церемония инаугурации Президента Республики Беларусь прошла в зале торжественных церемоний во Дворце Независимости.

Мнением о наиважнейшем политическом событии в жизни страны делится директор Мядельского территориального центра социального обслуживания населения, депутат районного Совета депутатов Олег БОРОВКО:
— Победа Александра Лукашенко на выборах – это победа нашего народа. В речи, которую произнес Президент, подчеркнута верность приоритетам белорусского государства. Таким как мир, безопасность, благополучие страны, достоинство нации и достоинство каждого. Кроме того, поставлена важная задача искоренения бюрократии и коррупции. Все мы видим, что страна поступательно движется вперед, при этом сохраняется принцип преемственности поколений. Это заметно и по изменениям в структурах власти. Также мы наблюдаем стабильность в экономике нашей страны. Всё это вселяет оптимизм и уверенность в будущем.
***

Ларыса СЕВЯРЫН, загадчык метадычнага аддзела Мядзельскага раённага Цэнтра культуры:
– Не аднойчы пераконвалася: усё, што гаворыць наш Прэзідэнт, – быццам прароцтва для беларускага народа. Бо ўсё – праўда, усё пацвярджаецца канкрэтнымі справамі, учынкамі, падзеямі. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка – сапраўдны кіраўнік дзяржавы, лідар. Быццам бацька дзяцей у сям’і, ён аберагае наш народ, накіроўвае на правільны шлях – і гэта дарагога варта. З такім Прэзідэнтам наша Беларусь будзе шчаслівай, прыгожай і незалежнай.
***

Зоя ВАЙЦЯХОВІЧ, дырэктар Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча:
– Трансляцыю інаўгурацыі паглядзела поўнасцю. Яна вельмі кранула мяне – як гісторыка, як чалавека, як беларуску. Прэзідэнт нагадаў нам, хто ёсць мы, беларусы. Прыгадаў наша гістарычнае мінулае, Вялікую Айчынную вайну. Сапраўды, ветэранаў ужо мала, і моладзь павінна ўзяць сцяг у старэйшага пакалення, працягнуць працу дзеля росквіту Беларусі. Да слёз кранулі словы Прэзідэнта, што ён ніколі нас не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не збяжыць. Узрушыла таксама цырымонія прынясення вайскоўцамі клятвы на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Моцнае ўражанне засталося і ад ваенна-патрыятычнай песні “Марш Галоўнакамандуючага”.
Будет дополнено