Чытаецца лёгка, але пакідае глыбокі след у душы. Што яшчэ кажуць пра новую кнігу Ігара Пракаповіча
У рэдакцыю завіталі мядзяльчанкі Галіна БАГУЦКАЯ і Лілія СОКАВА. Мэта – падзяліцца ўражаннямі ад першай кнігі навукова-папулярнага выдання Ігара ПАКАПОВІЧА «Шыкавічы. Вёска на беразе Раю».
Быццам сямейны альбом
– Аўтар зрабіў вялiкi падарунак спадкаемцам тых, чые дзяды, прадзеды, родныя жылi ў Шыкавічах, – казалі жанчыны. – Гісторыя нашай вёскі ўзрушвае: не думалі, што яна сягае так далёка ў глыб стагоддзяў. У кнізе зроблены грунтоўны аналіз і сістэматызацыя архіўнага фонду, але яшчэ большую работу аўтар правёў з людьмi, ўспаміны якіх даносяць да новага пакалення незломлены дух вёскі, прыгожасць краю, гонар за свой род.

Гэта не проста кніга пра край i вёску – гэта сямейны альбом з ўнікальнымi здымкамі i жывой гiсторыяй праз успамiны. Вельмi добра раскрыты сямейныя сувязі. Праз лёсы канкрэтных людзей аўтар паказаў, як шыкаўскiя жыхары выжывалі ў цяжкія часы і як дзялiлi памiж сабой радасць.
Хочацца падзякаваць паважанаму Ігару Міхайлавічу ад імя Звяругаў (Марчонкаў іЗонеччыных) і Несцяровічаў (Юстуковых). Кнiга чытаецца лёгка, але пакідае глыбокі след у душы.
Прэзентацыя
…Нагадваем! У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 27 лютага адбудзецца прэзентацыя названага выдання. Пачатак – у 15.00, уваход – вольны.
Рекомендуем