С новым автобусом!
Сёння, 24 кастрычніка, Мядзельскі раённы Цэнтр культуры атрымаў новы аўтобус.
– Набыты ён на ўмовах долевага удзелу Мінаблвыканкама і Мядзельскага райвыканкама, – расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. – Будзем выкарыстоўваць аўтобус для арганізацыі культурна-масавай работы ў сваім раёне і дастаўкі ўдзельнікаў на абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы. Ён дастаткова вялікі – на 19 месцаў, што вельмі зручна. Шчыра ўдзячны за яго райвыканкаму і галоўнаму ўпраўленню культуры аблвыканкама.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа аўтара
Рекомендуем