Меню

В Мяделе прошел фестиваль меда и сыра

В Мяделе прошел фестиваль меда и сыра

23 жніўня, субота. На мядзельскім пляжы праходзіць фестываль мёду і сыру «Гармонія смаку і водару». Дэгустацыя і выстава-продаж на «Мядовай паляне» і «Сырнай паляне»,  выставы вырабаў умельцаў, спаборніцтва па футболе, канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, праца вулічных міні-кавярняў…

СЫР І МЁД

Для тых, хто любіць мёд і сыр – проста рай! У тых, хто пакуль не любіць, а завітаў на фестываль выпадкова, таксама мала шанцаў устрымацца ад дэгустацыі і пайсці без пакупкі.

А сыру і мёду на мядзельскім пляжы сёння ўволю – не верыце, дык глядзіце фотаздымкі.

— Нашы сыры з блакітнай цвіллю прадстаўлены трыма маркамі: «Бергер», «Ракфорці» і «Тампліер», – расказвае на галоўнай сцэне падчас адкрыцця фестывалю дырэктар Нарачанскага вытворчага ўчастка Мінскага малочнага завода №1 Аляксей Швед. – Іх можна сёння прадэгуставаць. Сыры гэтых марак мы пачалі варыць з 2012 года. А дзякуючы рэканструкцыі, якая праходзіла з 2022-га па 2024 год, маем магчымасць займацца экскурсійнай дзейнасцю. Вы можаце не толькі прадэгуставаць наш сыр, але і паглядзець, як яго вырабляюць. Так што запрашаю ўсіх на экскурсію на наш вытворчы ўчастак.

Пра прадукцыю Пастаўскага малочнага завода распавядае менеджар Юлія Ожэль:

— Наш завод вырабляе сыры па традыцыйных рэцэптах. Акрамя таго, ёсць у нас і цэльнамалочная прадукцыя. Усё, што мы вырабляем вось ужо 86 гадоў, – з якаснай натуральнай сыравіны. Запрашаем на дэгустацыйную зону, дзе вы зможаце пакаштаваць сырныя шарыкі з вэнджанай папрыкай «ЧызБолс»  і нашы паўцвёрдыя і цвёрдыя сыры. Ёсць і выязны гандаль – прадукцыю нашага завода можна набыць. Ну і мы арганізавалі гульнявую зону і зону адпачынку.

Пра бяспеку на фестывалі дбаюць супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў

СЫРНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

Ну які фестываль без спаборніцтваў? На пляжы разгарнуўся сямейны забаўляльна-пазнавальны квэст «Мядовыя рэкі – сырныя берагі».

А ўзнагародзілі яго пераможцаў прадукцыяй Пастаўскага малочнага завода, які выступіў спонсарам.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава ўручыла ўзнагароду

На гарадскім стадыёне спабонічаюць футбольныя каманды.

Пераможцаў узнагародзілі Сырным Алімпійскім медалём – гэта галоўка сыру ад Нарацкага вытворчага ўчастка Мінскага малочнага завода №1.

— Рабяты задаволены перамогай і шчаслівыя, – канстатуе трэнер юных футбалістаў Яўген Баўтрамовіч, – Настрой добры, галоўнае, што спаборніцтва абышлося без траўмаў. Дзякуй арганізатарам за медаль – пойдзем дзяліць на ўсіх пароўну.

САД КАМЯНЁЎ

Падчас фестывалю ўрачыста адкрылі сад камянёў. Гэта работы ўзельнікаў пленеру, які доўжыўся з 5 жніўня. Кожны скульптар атрымаў дыплом. А ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» – падарунак.

Скульптары расказалі пра свае работы, што размясцілі паабапал дарожкі на пляж.  

З ПЕСНЯЙ І ТАНЦАМІ

А як жа інакш? Без песень ды танцаў і фестываль – не фестываль. Музычны складнік прысутнічаў на пляжы ўвесь дзень. А кульмінацыяй стаў канцэрт ад самадзейных артыстаў Вілейскага Дома культуры.

…Ну а завяршае фестываль дыскатэка.

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара

P.S. Яшчэ адной пляцоўкай фестывалю была аграсядзіба «Сырны дворык» у вёсцы Язджэнцы, дзе праходзілі сырны майстар-клас і дэгустацыя гатовай прадукцыі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59