Для выпускников Мядельской СШ №1 имени Владимира Дубовки прозвучал последний звонок

Свята апошняга званка для вучняў 9 і 11 класаў адбылося ў суботу ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. За руку з выпускнікамі завіталі на яго і першакласнікі.
Сёлета ў школе 26 выпускнікоў.

На свяце гучалі шматлікія пажаданні ім ад дарослых і словы ў адказ ад Ксеніі Янушкевіч:
– Вось і надышоў гэты дзень, вельмі хвалюючы, радасны, але ў той жа час крыху сумны – дзень, калі прагучыць для нас апошні званок. Надышоў час развітання са школай. Дзіўна, наколькі хутка праляцелі бесклапотныя і шчаслівыя школьныя гады. І як бы не было сумна, гэты званок не азначае канец нечага. Гэты званок азначае пачатак – пачатак нашага дарослага і самастойнага жыцця.

Сюрпрызам стала выступленне педагогаў, якія падрыхтавалі флэшмоб. Далучыцца да яго хацелі і многія першакласнікі.
Было і ўручэнне кветкам настаўнікам, традыцыйны вальс выпускнікоў. Адным з кранальных момантаў стала ўручэнне кніг першакласнікам: выпускнікі перадалі ім эстафету ведаў.
І вось гучыць апошні званок – яго давалі 11-класнік Іван Пруднікаў і першакласніца Ганна Клімовіч. Гук званка паставіў кропку ў школьнай гісторыі для выпускнікоў…
























Фота і відэа Аляксандра Высоцкага
Рекомендуем





