В Мяделе начались Масленичные гуляния

У Мядзеле ў панядзелак пачаліся гулянні «Как на Масленой неделе…».
Ля раённага цэнтра культуры чакалі мядзяльчан песні, танцы, жарты, вясёлыя гульні і забавы. І, вядома, бліны – было іх шмат, на любы густ.
– Масленічны тыдзень – ён вясёлы: зіму праводзім, вясну сустракаем. І мы весела і дружна жадаем клубнымі ўстановамі раёна павітаць усіх мядзельчан са святам, – расказала загадчык метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры Ларыса Севярын. – Сёння першы дзень Масленічнага тыдня, яго называлі «Сустрэча». І сёння сустракаемся з культработнікамі Слабадскога клуба-бібліятэкі і Старагабскага сельскага Дома культуры. Кожны дзень установы будуць мяняцца, а ў суботу весяліць народ будуць работнікі раённага цэнтра культуры.
Гулянні будуць праходзіць штодзень па 2 сакавіка: у будныя дні — з 13 да 14 гадзін, у суботу і нядзелю — з 10.30 до 12 гадзін.














Рекомендуем




