Активно идут люди на Занарочский участок для голосования

З самага пачатку датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі не прамінаюць мясцовыя жыхары памяшканне Занарацкага сельвыканкама – тут размешчаны ўчастак для галасавання №10.
– І ў першы дзень, і ў другі датэрміновага галасавання выбаршчыкаў завітала нямала, – паведаміла старшыня ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Занарацкага ўчастка для галасавання №10 Святлана Блізнік. – Прыходзяць і пенсіянеры, і цэлымі сем’ямі. Так, у поўным складзе завітала сям’я Сурвіла – бацькі Іван, Ірына, дзеці Даша, Ілья і Софія. А вечарам ідуць галасаваць людзі, якія працуюць. Дарэчы, у памяшканні іх ужо сустракае выстава дзіцячых малюнкаў, якую падрыхтавалі валанцёры з Занарацкай сярэдняй школы.


Рекомендуем





