В Занарочской средней школе провели праздник в честь Международного дня мира

У Занарацкай сярэдняй школе 23 верасня адбылося свята «У імя міру». Арганізавалі яго выхаванцы НДЦ «Зубронок» у гонар Міжнароднага дня міру.
– Выбар гэтай школы быў невыпадковым, бо яна знаходзіцца побач з нашым цэнтрам і мае ганаровы статус «Школы міру», – адзначыла педагог-арганізатар НДЦ «Зубронок» Алена Кос. – Мерапрыемства адкрыла святочная лінейка, на якой прагучалі словы падзякі ўсім, хто працуе дзеля міру і ўзаемаразумення. Удзельнікі ўшанавалі памяць продкаў, якія далі нам мірнае неба і магчымасць жыць і развівацца, усклалі кветкі і вянкі да помніка загінуўшым землякам у знак павагі да іх подзвігу.
Пасля афіцыйнай часткі запрацавалі тэматычныя пляцоўкі «За бяспеку разам». Тут можна было паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях ад райаддзела па надзвычайных сітуацыях, асвоіць навыкі зборкі і разборкі аўтамата на майстар-класе раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, наведаць інтэрактыўную пляцоўку інспекцыі па справах непаўналетніх і аддзялення ДАІ Мядзельскага РАУС. Выхаванцы цэнтра «Зубронак» правялі майстар-клас па страявой падрыхтоўцы, прапанавалі творчыя заданні і віктарыну «Веданне правіл дарожнага руху – бяспека для ўсіх».
– Удзельнікі і арганізатары свята падкрэслілі важнасць такіх ініцыятыў для развіцця ў падрастаючым пакаленні пачуцця адказнасці за сябе, родных і краіну, а таксама дзеля захавання міру. Пазіцыя выхаванцаў «Зубронка» стала яркім прыкладам таго, як моладзь можа актыўна ўключацца ў грамадскія ініцыятывы і натхняць аднагодкаў на добрыя справы, – заключыла педагог-арганізатар Алена Кос.
Фота Алены Кос.











Рекомендуем


