Мядельчане посетили «Сырный дворик»

Турыстычны інфармацыйны цэнтр раёна арганізаваў паездку мядзельчан на аграэкасядзібу «Сырны дворык» у вёсцы Язджэнцы. Прайшла яна ў рамках фестывалю мёду і сыру і месяца падзейнага турызму.

На дэгустацыі ўдзельнікі пакаштавалі 13 гатункаў хатняга сыру — ад класічных да экзатычных. І пра кожны з іх гучаў цікавы расказ ад сыравара. Даведаліся і пра гісторыю з’яўлення і развіцця аграэкасядзібы сям’і Міхалёнак.
Таксама тут можна даведацца больш пра вытворчасць сыру, прагуляцца па тэрыторыі, паназіраць за козачкамі і набыць крафтавыя сыры.
Падобную экскурсію арганізуюць і сёння.


















Рекомендуем


