Прошла штабная тренировка по оперативному устранению возможных аварийных ситуаций в осенне-зимний период
Сёння ў раёне прайшла штабная трэніроўка па аператыўнай ліквідацыі магчымых аварыйных сітуацый па цепла-, вода-, энерга- і газазабеспячэнню ў асенне-зімовы перыяд.
У ёй прынялі ўдзел Мядзельскі раён электрычных сетак, раён газазабеспячэння, участак Вілейскага водаканала, ЖКГ.
На кацельні ў вёсцы Варанцы ўдзельнічалі і падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
– Паводле легенды адпрацоўваліся аварыі на сістэмах газазабеспячэння, водазабеспячэння, энергазабеспячэння, якія могуць адбыцца на працягу ацяпляльнага перыяду. Гэта адключэнне электраэнергіі на кацельні, з’яўленне паху на газавай кацельні, прарыў трубы халоднага водазабеспячэння, у выніку якога без водазабеспячэння засталіся шматкватэрныя жылыя дамы і гэтак далей, – расказвае старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Руслан Рабчэўскі. – Суб’екты гаспадарання раёна, якія прымалі ўдзел у трэніроўцы, з пастаўленымі задачамі справіліся – можна паставіць ацэнку «добра». Маюцца нязначныя агрэхі, але ўсё гэта адпрацоўваецца ў працэсе правядзення такіх трэніровак. У ходзе яе таксама праверана ўкамплектаванасць аварыйных брыгад неабходнай маёмасцю і рыштункам. Усе ўкамплектаваны згодна адпаведнага табеля. Такія трэніроўкі праводзім штогод для таго, каб ацаніць гатоўнасць арганізацый да ацяпляльнага перыяду.