Меню

Гребцы привезли 11 медалей с первенства области

Гребцы привезли 11 медалей с первенства области

Адкрытае першынство вобласці па веславанні на байдарках і каноэ прайшло ў Барысаве. Два дні напружаных заездаў вызначылі лепшых – каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна прывезла 11 медалёў.

Асабліва шмат узнагарод заваявалі на байдарках-адзіночках на дыстанцыі 500 метраў. Паміж юнакоў у розных узроставых групах бронзавыя медалі дасталіся Макару Звяругу, Мікіту Заваліхіну, Аляксандру Мінчуку. У Ягора Раткевіча – срэбра, а ў Максіма Баркоўскага – золата.

Сярод дзяўчат ў Дар’я Готко – трэцяе месца, а ў Маргарыты Балтрукевіч (цяпер яна працягвае навучанне ў Барысаўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву) – другое. Яны ж разам заваявалі бронзу на байдарцы-двойцы. Яшчэ лепшы вынік у Максіма Баркоўскага і Ягора Раткевіча – золата.

Ёсць медалі ў міксце (змешаныя экіпажы). Максім Баркоўскі і Дар’я Готко занялі другое месца, а Ягор Раткевіч і Маргарыта Балтрукевіч замкнулі тройку лепшых, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59