“Паўлінка” пад адкрытым небам: у амфітэатры ў Мядзеле пакажуць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Рады паведаміць, што 26 ліпеня адбудзецца паказ камедыі «Паўлінка»!
У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна.
Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон!
🎭 Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
📍Спектакль ідзе на беларускай мове
Паказ адбудзецца на гарадскім амфітэатры
🗓 Калі: 26 ліпеня
🕐У колькі: 11:00
🎟Білет: ад 10 да 20 рублёў
Час працы касы раённага Цэнтра культуры: з 13:00 да 15:00

Фота kupalauski.by
Рекомендуем

