Меню

Овощи, яблоки и лекарственные травы вырастили в отделении ТЦСОН в деревне Узла

Увосень – работ восем. І гэта сапраўды так, бо трэба паспець сабраць ураджай, які вырасцілі за лета, і падрыхтаваць зямлю да наступнага года.

У аддзяленні забеспячэння кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядельскага ТЦСАН у вёсцы Вузла есць прысядзібны ўчастак і сад. Работнікі аддзялення сумесна з пражываючымі з вясны да восені старанна працуюць на агародзе. Іх руплівымі рукамі вырашчаны цыбуля, буракі, фасоль, кавуны, агуркі, а ў цяпліцы – памідоры. Вельмі добрым ураджаем яблыкаў парадаваў сёлета сад, які з дапамогай чулых жыхароў раёна папоўніўся новымі сартамі саджанцаў яблынь. Гародніна і садавіна ідзе на харчаванне пражываючым.

Сабралі і пасушылі лекавыя травы. Вырасцілі іх з расады, падаранай “Аптэкарскім садам”. Насельнікі аддзялення частуюцца смачнай і духмянай гарбатай з мяты, мелісы, душыцы – што вельмі патрэбна для добрага самаадчування людзей пажылога ўзросту.

Алена Уліцкая, сацыяльны работнік аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59