Меню

В военном комиссариате прошла контрольная явка  перед отправкой на срочную военную службу

В военном комиссариате прошла контрольная явка  перед отправкой на срочную военную службу

Сёння ў ваенным камісарыяце раёна прайшла кантрольная яўка грамадзян перад адпраўкай на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

– Гэта самая першая кантрольная яўка ў восеньскім прызыве, – расказвае начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята раёна Рыгор Хіла. – Падчас яе правяраем, ці ўсе прызыўнікі на месцы, вывучаем заявы і скаргі, калі такія ўзнікаюць. Прысутнічаюць урачы Мядзельскай ЦРБ, якія аглядаюць прызыўнікоў. Пасля гэтага выпісваем дакументы на заўтра. У чацвер адпраўляюцца шэсць чалавек – яны будуць праходзіць службу ў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. У нас плануецца дзесяць адправак запар, і ўсяго ў войска накіруюцца каля пяцідзесяці чалавек.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59