Меню

В Будславе тренируются юные спортсмены

У Будслаўскай сярэдняй школе імя Паўліны Мядзёлкі патрапіў на трэніроўку навучэнцаў аддзялення лёгкай атлетыкі СДЮШАР раёна.

– Гэта група пачатковай падрыхтоўкі, першы год навучання. Трэніруемся тры разы на тыдзень па паўтары гадзіны, – расказвае трэнер-выкладчык СДЮШАР раёна і настаўнік фізічнай культуры школы Валерый Хацяновіч. – У гэтым годзе набраў другакласнікаў. У многіх гэта першы год навучання, а некаторыя з іх займаліся ўжо ў мінулым навучальным годзе. Але ўсе наведвалі раней факультатыў. Зараз бегаем адрэзкі. Каб было цікавей, каб спаборнічалі паміж сабой, разбілі дзяцей па парах. Першы адрэзак прабягуць за адзін час. На другім адрэзку ставіцца задача прабегчы хоць бы на паўсекунды хутчэй.

– І як спраўляюцца?

– Літаральна ўсе пары прабеглі хутчэй: імкнуцца палепшыць вынік. Вы ж бачыце, як усё дынамічна праходзіць. Эстафета – гэта самы азартны від.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59