Гран-при «Пеўчага поля» уезжает в Минск. Есть диплом и у мядельской «Скарбніцы»

Мядзел, амфітэатр. 21 чэрвеня, 19.30. Вячэрняя праграма пачынаецца выступленнем хору імя Цітовіча.



…І вось цырымонія закрыцця фестывалю. Удзельнікаў і гасцей свята харавога мастацтва вітае старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко.

— Як бы ні было сумна, любое свята заканчваецца, – канстатавала яна. – Але ваша творчасць натхняе нашых людзей, і ўсе мы з вялікім хваляваннем будзем чакаць новай сустрэчы. Вялікі дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю за тое, што прынеслі ў наш край гэта цудоўнае свята. І віншую пераможцаў: гэта ўсё ж конкурс.
Выступае зводны хор.
Традыцыйна адна з песень у яго выкананні – «Наш край нарачанскі».
І нарэшце ўзнагароджанне канкурсантаў. Спачатку ўручаюць дыпломы «За папулярызацыю і захаванне традыцыйнага вакальна-харавога мастацтва». Потым – узнагароды ІІІ, ІІ і І ступені.









Да мікрафона падыходзіць старшыня журы Наталля Міхайлава.

І выказвае ўпэўненасць, што фестываль і надалей будзе жыць, бо арганізатары вельмі ім захоплены. Падзякавала яна і канкурсантам. І падкрэсліла:
— Вы ўсе вялікія артысты. Я бачыла з залы як глядач, як вы працуеце. Нават, напэўна, няправільна казаць «працуеце» – вы жывяце на сцэне. А так могуць толькі высокія прафесіяналы.
Гран-пры «Пеўчага поля» прысуджана хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Узнагароду мастацкаму кіраўніку Кацярыне Казаковай уручыла старшыня журы.


Свята харавога мастацтва працягваецца. На сцэне – пераможцы і лаўрэаты конкурсу.

А зараз на сцэне заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль беларускай песні «Церніца».



Завяршае фестывальную праграму ансамбль «Чараўніцы».

Да пабачэння, «Пеўчае поле»! Да сустрэчы праз два гады!
Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота і відэа аўтара
Рекомендуем





