Меню

«Жизнь люблю и позиция активная». Поговорили с голосующими на Сентябрьском участке №2 города Мяделя

«Жизнь люблю и позиция активная». Поговорили с голосующими на Сентябрьском участке №2 города Мяделя

Вераснёўскі ўчастак для галасавання №2, што ў гімназіі Мядзела. Другі дзень датэрміновага галасавання. На гадзінніку – 13.25.

Знаёмлюся з першым сустрэтым выбаршчыкам. Гэта мядзяльчанін Іван Смолка.

– Вырашыў выканаць грамадзянскі абавязак датэрмінова, кажа Іван Юльянавіч. – Жонка таксама прагаласавала ўжо. У выбарах мы ўдзельнічаем заўсёды. Ёсць час у пенсіянераў, вось і галасуем датэрмінова. Каб у асноўны дзень выбараў не ствараць натоўп.

На ўчастку прысутнічаюць назіральнікі. Ларыса Чыркевіч вылучана ад Камуністычнай партыі Беларусі, Вячаслаў Гардон – ад Беларускага саюза афіцэраў.

– Камісія працуе выдатна, парушэнняў выбарчага заканадаўства не зафіксавана, – зазначае Вячаслаў Міхайлавіч. – Актыўнасць выбаршчыкаў вельмі высокая. Людзі ідуць з жаданнем выканаць грамадзянскі абавязак.

– Хвілін за 15 да адкрыцця ўчастка нават чарга сабралася, – далучаецца да размовы Ларыса Леанідаўна. – Хацелі прагаласаваць раней, але ж участкі адкрываюцца роўна ў 12 гадзін. Так што давялося пачакаць.

Пакуль гутарым, прыходзяць яшчэ людзі.

Ніводных выбараў не прапусціў, удзел у іх лічу грамадзянскім абавязкам, расказвае мне Віктар Звяруга. – Вырашыў прагаласаваць датэрмінова, бо ў выхадныя дзеці прыедуць. Аддаў голас за вартага кандыдата.

Людзі ідуць і ідуць. Захацеў бы пазнаёміцца з кожным – не змог бы. Бо загаворыш з адным – за гэты час атрымаюць бюлетэні, прагаласуюць і пойдуць двое ці трое. Маладзейшыя за пенсіённы ўзрост відавочна спяшаюцца: абедзенны перапынак не бязмежны.

Наступная мая суразмоўніца – Наталля Дзяконская.

– У абед прыйшлі, мабыць, працуеце блізка? – пытаюся.

– Не, я ў дэкрэтным водпуску, – усміхаецца. – Жыву побач. Муж на абедзе – паглядзіць дзіця, пакуль прагаласую.

А вось атрымлівае бюлетэнь мядзяльчанка Ганна Цай.

– Вырашыла прыйсці на ўчастак для галасавання сёння, каб у нядзелю чэргаў не ствараць, – кажа. – Удзельнічала ва ўсіх выбарах і рэферэндумах, што былі. Бо жыццё люблю і пазіцыя ў мяне актыўная. Падабаецца ўлада ў краіне – наша яна, савецкая, для людзей. Усё ў нас ёсць, што трэба. Дзеці вышэйшую адукацыю атрымалі, унук наргас скончыў, а ўнучка там на другім курсе. Праўнукаў дачакаюся – хачу, каб і яны на такіх жа ўмовах вучыліся.

Адчуваю, што многіх датэрмінова прывяло на ўчастак у першую чаргу не тое, што ў асноўны дзень галасавання будуць заняты. Проста гэта так па-беларуску: зрабіць хутчэй важную справу, не адкладваць на потым. Як у прыказцы: «Не пакідай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння».

Яшчэ адна мая суразмоўніца – Вольга Шыкавец.

– Удзельнічаю ва ўсіх выбарах: хачу, каб наша Беларусь і далей развівалася, каб быў мір на зямлі, – гаворыць. – Усяго ж цяпер хапае, дзякуй Богу. Галоўнае, каб мір быў. Мы без вайны пражылі – каб і дзеці нашы ды ўнукі яе не ведалі.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59