В Мяделе торжественно регистрировали новорожденного
Сёння ў акушэрскім аддзяленні Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага. Прайшла яна ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.
Урачыстую цырымонію правяла галоўны спецыяліст адзела загс райвыканкама Аксана Жук. Уручыла маме Ганне Роўда пасведчанне аб нараджэнні і «Дзесяць запаведзяў па выхаванні дзіцяці».
Чакалі маму яшчэ падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Уручылі іх старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская і спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Кацярына Кордзевіч.
А нарадзіла Ганна Роўда хлопчыка, якога назвалі Міхаілам. Гэта другое дзіця ў сям’і Роўдаў з вёскі Трыданы Мядзельскага сельсавета. Першай у сям’і з’явілася дачушка Міра, якой ужо год і восем месяцаў.