Земляки отличились на республиканских соревнованиях по гребле на байдарках и каноэ

З 18 па 20 верасня ў Слоніме прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ памяці алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага.
Дар’я Готко заняла другое месца на дыстанцыі 200 метраў і была трэцяй на 2000 метрах.
У кроку ад п’едэсталу спыніліся юныя весляры: чацвёртае месца — у Мікіты Заваліхіна на дыстанцыі 200 метраў і ў Аляксандра Мінчука — на 2000 метрах, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.


