Меню

Продолжается благотворительная акция «Соберём детей в школу»

Продолжается благотворительная акция «Соберём детей в школу»

Працягваецца дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу», якую праводзіць Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Старшыня раённай арганізацыі Ірына ГРЫШКЕВІЧ расказала, што да справы далучаюцца члены розных пярвічак – у тым ліку і Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС.

А днямі частку сабраных рэчаў перадалі шматдзетнай сям’і Клямятаў з Мядзела. Завіталі сюды і начальнік Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы Аляксей Пруднікаў, і старшыня пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа Раіса Кішко.

Справа ў тым, што галава шматдзетнай сям’і працуе ахоўнікам падраздзялення вартавой аховы. Вадзім з жонкай Таццянай выхоўваюць трох сыноў: Ігната, Рамана і Ягора.

– Мы рады ўсіх вітаць, – адзначыла Ірына Грышкевіч. – Дзякуй вам за такую добрую шматдзетную сям’ю. Падтрымлівайце адно аднаго і надалей, будзьце ўсе здаровыя і шчаслівыя.

Аляксей Пруднікаў пажадаў дзецям поспехаў у вучобе:

– Вучыцеся добра і ганарыцеся бацькам: ён адзін з самых лепшых работнікаў падраздзялення.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59