Меню

Александр Пранович встретился с коллективом Мядельского отделения Департамента охраны

Александр Пранович встретился с коллективом Мядельского отделения Департамента охраны

Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч сёння сустрэўся з калектывам Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы. Размова адбылася ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Па асноўнай тэме “Адукацыя і навука – рухальныя сілы развіцця грамадства і дзяржавы” выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вікторыя Кумішча.

Раскрываючы тэму ў цэлым па краіне, яна прывяла і факты пра наш раён. Так, на Мядзельшчыне 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 7 дзіцячых садкоў. У верасні за парты сядзе 2247 вучняў, у дашкольных установах будуць выхоўвацца 534 дзіцяці. Для 632 школьнікаў адкрыецца 36 груп падоўжанага дня. Для вучняў 10 і 11 класаў створаны групы прафесійнай накіраванасці: педагагічнай, медыцынскай, аграрнай, інжынернай, ваенна-патрыятычнай.

— У педагогаў нашага раёна досыць высокі прафесійны ўзровень, – падкрэсліў Аляксандр Прановіч. – А за апошнія гады вельмі многае было зроблена і ў плане паляпшэння матэрыяльнай базы школ і дзіцячых садоў. Маю на ўвазе сучасныя харчблокі і спартыўныя залы, правядзенне рамонтаў – нашы ўстановы адукацыі набываюць сучасны выгляд. Яшчэ год ці максімум два – і можна будзе сказаць, што да ладу даведзена ўсё.

…Па другой тэме – “Выкананне ў першым паўгоддзі плана мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў Мінскай вобласці на 2024-2026 гады” выступіў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Апановіч.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59