У Мядзеле працуе выстава-аповед «Пад небам бусліным»
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка працягваецца арт-праект «Прыстанішча маёй душы». Цяпер у яго рамках працуе выстава-аповед «Пад небам бусліным».
Яна прысвечана творчасці паэта, члена Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Беларусі Аляксандра Быкава. Выстава прымеркавана і праходзіць напярэдадні юбілею паэта, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы Ганна Падгол.
На выставе прадстаўлены кнігі, газетныя матэрыялы і аўдыяўдыск з запісам вершаў мядзельчаніна, расказ пра яго творчасць. Яшчэ тут можна пабачыць карціну мастака Андрэй Лычкоўскага «Возера Мястра» ды інфармацыя пра творцу.