Меню

Республиканский фестиваль хорового искусства «Пеўчае поле» продолжается! Побывали на конкурсных выступлениях

Республиканский фестиваль хорового искусства «Пеўчае поле» продолжается! Побывали на конкурсных выступлениях

У Мядзеле працягваецца Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле», які адкрыўся ўчора ў зялёным амфітэатры к. п. Нарач. Сёння апоўдні пачалася конкурсная праграма. Праходзіць яна адначасова ў дзвюх лакацыях: у Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў і раённым цэнтры культуры.

У Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў спаборнічаюць калектывы з акадэмічнай манерай выканання.

У журы мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору, заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава (у цэнтры), дырэктар Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Аляксей Снітко і дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Пазняк

…А ў раённым цэнтры культуры вызначаюць самых лепшых калектывы з народнай манерай выканання.

Сапраўднае свята песні і прыгажосці!

І журы ў захапленні!

Хто пераможа? Інтрыга раскрыецца ўжо зусім хутка! Пераможцаў конкурсу аб’явяць сёння вечарам. Абавязкова прыходзьце ў мядзельскі амфітэатр! Там у 19.30 пачнецца канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча. У 20.00 стартуе ўрачыстае закрыццё фестывалю. На сцэне выступяць калектывы аматарскай творчасці Рэспублікі Беларусь, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Церніца» імя Несцяровіча і вакальна-інструментальны ансамбль «Чараўніцы».

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных стаць сведкамі свята харавога мастацтва!

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59