Меню

На все 100! Выпускница мядельской гимназии набрала максимальный бал на ЦТ по истории

На все 100! Выпускница мядельской гимназии набрала максимальный бал на ЦТ по истории

Максімальны вынік на ЦТ па гісторыі паказала выпускніца гімназіі Таццяна ЖАЛКОЎСКАЯ. Якім быў шлях да запаветнай соткі? Спыталі.

– Мая мама па адукацыі гісторык, – здалёк пачынае Таццяна. – Зацяжарала мной, як вучылася ў педуніверсітэце імя Максіма Танка. Я была ў матулі пад сэрцам, калі яна наведвала лекцыі і здавала экзамены. Мама нават хацела назваць мяне Рагнедай у гонар полацкай князёўны. Але перадумала і дала імя ў гонар Таццяны Ларынай – гераіні пушкінскага рамана ў вершах «Яўгеній Анегін». Мама нарадзіла першай у групе. Таму яе аднакурснікі называлі мяне дзіцём гістфака. Мама працуе экскурсаводам у нацпарку. З дзяцінства я падарожнічала з ёй, слухала, што яна расказвае. Так што гісторыю люблю даўно. Вырашыла звязаць з ёй прафесію. Думала, што гісторыя – лёгкі прадмет і я яго добра ведаю. Але мама сказала, што гэта не так. І задала два пытанні: «Калі была пабудавана Нацыянальная бібліятэка?» і «Калі быў створаны Крыж Еўфрасінні Полацкай?» Адказаў я не ведала, а таму зразумела, што рыхтавацца трэба сур’ёзна. Чытала дадатковую літаратуру, якую давалі мама і настаўніца Вольга Канстанцінаўна Рудак. Пісала канспекты, перачытвала іх на перапынках. Даты запісвала на запясцях, каб лепш запомніць. Старалася часцей адказваць на ўроках. Сям’я верыла ў мяне і падтрымлівала. Напрыклад, усе разам глядзелі відэа пра гістарычных асоб.

Таццяна збіраецца паступаць на гістфак БДУ

Непасрэдна перад ЦТ я захвалявалася. Але ўбачыла прыветных педагогаў і супакоілася. А зрабіўшы першыя заданні, зразумела, што здам добра. Яны былі лёгкія, выканала ўсе хвілін за 40. Разумела, што бал будзе высокі. Але на сотню не разлічвала: мне здавалася, што ў адным заданні ўсё ж памылілася. Калі ж прыйшоў вынік, была ўражана. Скакала, крычала. Вялікі дзякуй сям’і і педагогу!

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота забяспечана Таццянай ЖАЛКОЎСКАЙ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59