Что о фестивале «Пеўчае поле» думает председатель жюри, а что конкурсанты? Спросили

Яшчэ некалькі гадзін – і “Пеўчае поле-2025” адыдзе ў гісторыю. Якія ўражанні ад яго павязуць дадому старшыня журы і канкурсанты? Спыталі ў іх саміх.
Старшыня журы Наталля МІХАЙЛАВА:

— Уражанні ад “Пеўчага поля”, як заўжды, вельмі яркія і добрыя. Яны ўсяляюць упэўненасць, што тут усё добра і гэты фестываль будзе працягвацца. Чаму так кажу? Таму што ўчора – усе вы ведаеце – нас не вельмі ласкава сустрэла прырода. Артыстам было складана: моцны вецер, дождж. Пры гэтым я бачыла іх твары: людзі былі шчаслівыя, што яны тут спяваюць, што сабраліся разам. Гэта галоўная задача фестывалю – сабрацца разам, паслухаць родную песню, абмяняцца гэтым настроем. Прыйшлі гледачы – няхай, магчыма, не ў такой колькасці, як было б пры добрым надвор’і – але яны прыйшлі. І яны спявалі і танцавалі разам з нашымі артыстамі. Надвор’е не сапсавала настрой. Бачу, што ў плане настрою, у плане ўспрымання фестывалю нічога не змяняецца – хіба толькі паляпшаецца. Захапляюся арганізатарамі, якія адбіраюць сюды ўдзельнікаў. Выступаюць калектывы досыць высокага ўзроўню – сёння журы было няпроста вызначыць самых лепшых. Шмат акадэмічных хароў, якія, магчыма, яшчэ не дасягнулі прафесійных вышынь, але імкнуцца выконваць творы складаныя – не тыя, якія лёгка транслююцца любым чалавекам без музычнай адукацыі. Гэта складаныя творы, выканаўцы ў большасці сваёй – педагогі, у якіх інтэлектуальная праца і досыць вялікі музычны вопыт. Таму і выбіраюць такія складаныя партытуры. Людзі імкнуцца павысіць гарманічны і інтанацыйны багаж складанымі задачамі. Шчыра радуюся за нашы акадэмічныя хары – таму што сама чалавек акадэмічнага напрамку, кірую акадэмічным камерным хорам. Яшчэ зазначу, што на фестывалі кожны раз бачым яскравае шоу – хоць, магчыма, “шоу” – не вельмі добрае слова. Але калейдаскоп касцюмаў здзіўляе сваёй разнастайнасцю, сваёй дыхтоўнасцю – аж шчыміць на душы ад таго, што ўсё такое роднае. Хоць многія касцюмы стылізаваныя, але ў кожным ёсць наш арнамент, у якім чытаем пасланне продкаў, што зычаць нам усім дабрабыту, прыгажосці, багацця. І спадзяюся, што мы дастаткова ярка і выразна дэманструем усё гэта сваім гледачам.
…А вось што расказалі удзельнікі творчага спаборніцтва:
Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота і відэа аўтара
Рекомендуем






