Мядельские футболисты проиграли в напряженной борьбе

Прайшоў 5 тур чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе (рэгіянальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі). «Юнацтва» з Мядзела гуляла на выездзе з камандай з Крупак. Матч прайшоў у аграгарадку Замкі.
Барацьба была напружаная. Мядзяльчане вялі 2:0. Потым гаспадары забілі тры мячы. Нашы зраўнялі лік 3:3. Але за пару хвілін да канца матчу за гульню рукой у штрафной суддзя выдаліў нашага футбаліста і прызначыў пенальці. Крупскі гулец яго рэалізаваў. Закончыўся матч пройгрышам мядзяльчан 3:5.
Пасля пяці тураў «Юнацтва» займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Усе матчы наша каманда правяла на выездзе.

Фота instagram.com/football_minor_belarus