В Мядельском РОВД прошел единый день информирования населения
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў Мядзельскім РАУС прайшоў з удзелам інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Антаніны Крыўко.
У гэтым месяцы ў працоўных калектывах абмяркоўваюць тэму «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас».
З дакладам на гэту тэму выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава.