Меню

Сегодня в «Зубренке» проходит общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»

Праводзіць акцыю Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Дэвіз акцыі: «Беларусь – краіна магчымасцей».

– У нашай краіне вельмі шмат робіцца для моладзі, – зазначае ў вітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. – Створаны ўсе ўмовы, каб вы маглі выбраць правільны шлях і адбыцца ў жыцці, абраць справу па душы. Нехта з вас стане педагогам, а нехта – вядомым артыстам. Усім жадаю атрымаць максімум эмоцый ад сённяшняга мерапрыемства. А ўвогуле ў жыцці – зрабіць правільны выбар і ведаць, што ваша дзяржава вас заўсёды падтрымае.

Удзельнікаў акцыі вітае Антаніна Крыўко

Віталі ўдзельнікаў акцыі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Кундра і дырэктар «Зубронка» Таццяна Асмалоўская.

Святлана Мікалаеўна падкрэсліла, што кожны імкнецца да добрага жыцця: мець верных сяброў, моцнае здароўе, добрую любімую прафесію. Гэта вельмі важна і ў нашай краіне даступна. Дасягнуць намечанага можа кожны, трэба толькі быць мэтанакіраваным і настойлівым.

Таццяна Вітальеўна звярнула ўвагу, як прыгожа гучыць па-беларуску назва акцыі – «Разам з мастацтвам». І нагадала, што многія таленты рабілі першыя крокі ў творчасці менавіта на сцэне «Зубронка». У Беларусі адкрыты ўсе культурныя пляцоўкі, каб ствараць, выходзіць на сцэну і дарыць гледачам свой талент. Ну а «Зубронак» і надалей будзе крочыць з мастацтвам.

…У глядзельнай зале – не толькі рабяты, што адпачываюць у «Зубронку”. Тут і дэлегацыі вучняў з трох школ нашага раёна: Занарацкай, Старлыгскай і Свірскай. Свірскія рабяты нават на некалькі хвілін апынуліся ў цэнтры ўвагі: ім на сцэне ўручыла членскія білеты БРСМ першы сакратар райкама гэтай маладзёжнай арганізацыі Лізавета Шутава (глядзіце галоўнае фота). А перад пачаткам святочнага канцэрту тэматычны пляцоўкі арганізавалі раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь» і Беларускага саюза афіцэраў.

А на сцэне – гурт «БайСіці», Інга Кісялёва, Кірыл Кучынскі і выхаванцы Нацынальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Мулявіна, юныя артысты ўзорнага ансамбля танца «Свіцязяначка» з Навагрудка і вопытная вакалістка Аліна Смірнова… Наперадзе яшчэ шмат цікавага!

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59