Земляк победил в кроссе на области

Каманда Мядзельшчыны 17 кастрычніка прыняла ўдзел у чэмпіянаце і першынстве Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе. Паспяхова выступіў выхаванец СДЮШАР раёна Уладзіслаў Кедроўскіх.
Ён перамог на дыстанцыі 3 кіламетры сярод юнакоў 2008-2009 гадоў нараджэння, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР раёна Наталля Баран.
Уладзіслаў раней вучыўся ў Будслаўскай сярэдняй школе імя Паўліны Мядзёлкі, яго першым трэнерам-выкладчыкам быў Валерый Хацяновіч. А зараз Уладзіслаў працягвае навучанне ў Плешчаніцкім дзяржаўным абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву.


Фота СДЮШАР раёна