Заключительный ход королевы. Как в «Занарочанском» идет уборка кукурузы

Гэтай культуры ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Занарачанскі» сёлета пасеялі 1200 гектараў.
– Планавалі 1100 гектараў на сілас, а 100 – на зерне, – расказвае кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Бачко. – Аднак сёлета зерне не налілося, таму ўсё ўбіраем на сілас. Працуюць два кормаўборачныя камбайны «Палессе», якімі кіруюць Яраслаў Вяршыла і Міхаіл Хільман. На адвозцы пастаянна задзейнічана не менш за шэсць адзінак тэхнікі. На энерганасычаных трактарах «Беларус» стараюцца Станіслаў Бязручка, Аляксей Селюкоў, Ягор Іватовіч і Аляксей Макееў. На МАЗах – Кірыл Селюкоў і Павел Сямашка. А таксама Іван Куркуль, калі няма далёкіх рэйсаў, далучаецца. Трамбуюць сіласную масу Эдуард Дудзінскі і Ігар Качарго на «амкадорах».
…На раніцу 16 кастрычніка ў гаспадарцы ўбрана 538 га кукурузы, ураджайнасць складае 200 ц/га. Нарыхтавана 8800 т сіласу.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота аўтара
