Меню

Концерты Международного фестиваля «В Шеметово у Шостаковичей» в воскресенье пройдут в Будславе и агрогородке Нарочь

Концерты Международного фестиваля «В Шеметово у Шостаковичей» в воскресенье пройдут в Будславе и агрогородке Нарочь

Жыхароў і гасцей аграгарадка Будслаў 21 верасня чакае адметная культурная падзея. А 13-й гадзіне ў велічных сценах касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца канцэрт у рамках міжнароднага фестывалю «У Шэметава ў Шастаковічаў».

Сваё майстэрства слухачам падорыць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Музычная капэла «Санорус» Мінскай вобласці». Пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Ларына капэла даўно заваявала прызнанне і любоў публікі.

На канцэрце прагучаць бессмяротныя творы сусветнай класікі. Госці змогуць атрымаць асалоду ад твораў Георга Фрыдрыха ГендэляВольфганга Амадэя Моцарта і Іагана Себасцьяна Баха.

===

Міжнародны фестываль «У Шэметава ў Шастаковічаў» завітае і ў аграгарадок Нарач. У касцёле Святога Андрэя Апостала 21 верасня адбудзецца канцэрт класічнай музыкі «Ад Адраджэння да Барока».

Сваё майстэрства слухачам падорыць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь». Калектыў створаны ў 1988 годзе і вядомы сваім выкананнем шэдэўраў сусветнай класікі і папулярызацыяй старадаўняй беларускай музыкі.

Канцэрт прымеркаваны да 500-годдзя з дня нараджэння выдатнага італьянскага кампазітара Джавані П’ерлуіджы да Палестрыны. У праграме прагучаць творы яго і іншых аўтараў эпохі барока: Антоніа Вівальдзі, Георга Бёма і Джыралама Фрэскабальдзі.

Пачатак – у 14 гадзін.

У ваход на канцэрты — вольны.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59