Меню

Часы с трёхсотлетней историей вернулись с реставрации в костел в Будславе

У Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай вярнуўся з рэстаўрацыі даўні гадзіннік. Зроблены ён у пачатку XVIII стагоддзя.

– На гадзінніку бачна імя майстра – William Jourdain з Лондана. Яго працы датуюцца 1700–1725 гадамі, – расказвае пробашч Будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік. – Напачатку гэта быў падлогавы гадзіннік у драўляным корпусе. Але ў касцёле знаходзіўся без яго, ужо былі зробленыя мацаванні, каб павесіць на сцяну. Таму мы вырашылі таксама корпус не рабіць, а прымацаваць гадзіннік на сцяну – як і раней было.

– Дзе ён захоўваўся?

– Ляжаў у нас у камодзе за алтаром. Працаваць гадзіннік не мог: не было адной важнай дэталі, якая звязвала маятнік з самім механізмам. Рэстаўратары зрабілі гэту дэталь, тое, што можна, пачысцілі і цыферблат пакрылі срэбрам. Бачыце, тут прымацаваны груз – камень. Трэба, каб ён быў вызначанай масы, тады гадзіннік будзе ісці дакладна. А прабіваючы гадзіну, камень апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59