Меню

Помните ли свой первый заработанный рубль? Спросили

Помните ли свой первый заработанный рубль? Спросили

Лета часта называюць «трэцім працоўным семестрам» і «пятай працоўнай чвэрцю». Бо ў гэты час студэнты і школьнікі могуць зарабіць уласныя грошы. А ці памятаюць свой першы рубель жыхары раёна, якія выйшлі са студэнцкага ўзросту? Спыталі.

Кацярына ПАПОК, маркетолаг санаторыя «Нарач»:

– Калі я вучылася ў школе (было гэта ў г. п. Смілавічы), нас адпраўлялі ў сельгасарганізацыі капаць бульбу. Плацілі няшмат. Але гэта было весела, цікава і няцяжка. Да таго ж не трэба было хадзіць на ўрокі. А вось на першую сур’ёзную працу – у аэрапорт – уладкавалася летам перад паступленнем ва ўніверсітэт. Улетку дадаваліся чартарныя рэйсы, а таму спатрэбіўся часовы супрацоўнік раскадваць ежу па ланч-боксах. Там ужо быў дарослы заробак – з дарослымі намаганнямі, калі трэба адпрацаваць змену з раніцы да вечара. Гэта было цяжка, цікава і пазнавальна. Кошт грошай я зразумела менавіта тады. І гэта быў штуршок вучыцца. Усвядоміла: калі маеш адукацыю, твая праца можа быць не настолькі цяжкай фізічна і пры гэтым добра аплачвацца.

Раман ГРЫШКЕВІЧ, рабочы па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна:

У дзяцінстве (яно прайшло ў Гарадзішчы) мы збіралі смарчкі ды баравікі, сушылі і здавалі нарыхтоўшчыку. Ці шмат грошай нам за іх плацілі? Не ўпэўнены ў цане, не буду казаць. Памятаю толькі, што смарчкі танна каштавалі, а баравікі даражэй. Але мы задаволены былі, бо мелі грошы на цукеркі. Такім і быў мой першы зароблены рубель. Толькі развіднее – бацька нас, дзяцей, падымае і разам ідзём у грыбы. Пакуль яму на працу, па 400 штук адных толькі баравікоў спраўляліся назбіраць! Маці два разы на дзень у печы паліла, каб высахлі. Цяпер у мясцінах майго дзяцінства столькі грыбоў не знойдзеш. Зарасло ўсё, змянілася – не пазнаць. Але назбіраць шмат баравікоў можна і цяпер, проста гэта трэба рабіць у іншых месцах.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59