Меню

В Занарочи провели маштабное асфальтирование улиц

В Занарочи провели маштабное асфальтирование улиц

Вуліцы аграгарадка набылі новы выгляд – тут правялі маштабныя работы па асфальтаванні.

– Заасфальтавалі вуліцы Міра, 1 Мая, 17 Верасня, Турыстычную, Камсамольскую, Кастрычніцкую, Лясную, Заазёрную і завулак 17 Верасня, – расказаў галоўны інжынер Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Шашок. – Работы вяліся сіламі нашага прадпрыемства і ДРБУ №133. Вядома, такі вялікі аб’ём работ запатрабаваў і значных фінансавых затрат: агульная сума склала 1 мільён 214 тысяч рублёў.

Жыхары аграгарадка сустракаюць змены з задавальненнем. Дзеліцца ўражаннямі Ірына Валасевіч з вуліцы Камсамольскай:

– Я езджу на машыне – мне цяпер стала зручна, не брудна. І ўвогуле ўсім людзям зручна. Раней, шмат год таму, на нашай вуліцы то быў асфальт. Але калі вялі газ да дамоў, перакапалі, таму былі нязручныя няроўнасці. А зараз усё добра. Словам, пашчасціла нам. Вось толькі абочыну каля лесу трэба акультурыць.

Ганна з вуліцы 17 верасня таксама рада пераменам:

– Раней тут лужыны былі, пясок – ні прайсці, ні праехаць. А летам – пылішча. Ды не адну ж нашу вуліцу заасфальтавалі, – пачынае пералічваць жанчына. – Моцна добры падарунак занарачанцам атрымаўся.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59