Меню

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» адкрылі ў Нарачы

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» адкрылі ў Нарачы

Вечарам у пятніцу ў курортным пасёлку Нарач урачыста адкрыўся традыцыйны Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле».

Песняй пра Нарач пачалося ўрачыстае адкрыццё.

Вядучыя цёпла віталі гасцей і жыхароў Нарачанскага краю і падкрэслілі значэнне свята: «Фестываль ‘Пеўчае поле’ расчыняе свае дзверы і збірае самыя лепшыя аматарскія і прафесійныя калектывы з розных куткоў Беларусі. За сваю шматгадовую гісторыю ён стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця нашай краіны».

Для адкрыцця фестывалю на сцэну запрасілі першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Таццяну Хмель і старшыню райвыканкама Аляксандра Прановіча.

Урачыстым момантам стала падняцце сімвала свята – сцяга «Пеўчага поля» – дзяўчатамі ў нацыянальных строях.

А далей выступалі хоры з розных куточкаў Беларусі: Жыткавічаў і Мінска, Салігорска, і Ваўкавыска, Вілейкі ды Морачы і іншых мясцін.

Упершыню на фестывалі народны вакальны ансамбль “Лошніцкая бліскавіца» з Барысаўскага раёна. Уражаннямі падзялілася яго кіраўнік Таццяна Бялова.

А яшчэ гледачоў чакалі выступленні саліста Маладзёжнага тэатра эстрады, акцёра і радыёвядучага Яўгена Ермалковіча і артысткі музычнай медыякампаніі Аляксандры Мелех. А перад дыскатэкай выступіў кавер-гурт «JimB. band» са сваімі варыянтамі вядомых хітоў.

Побач са сцэнай працавалі розныя актыўнасці, пляцоўкі ўстаноў Мядзельшчыны, прадстаўлялі сваю творчасць народныя майстры.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59