Меню

На адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах вызначыліся нашы землякі

ходьба, Брест

На адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах «Нашы надзеі», што прайшлі ў Брэсце, добра выступілі нашы землякі.

Першае месца ў спартыўнай хадзе на дыстанцыі 3 кіламетры сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння — у мядзяльчанкі Марыі Валюк. Гэту адлегласць 14-гадовая спартсменка пераадолела за 14 хвілін і 53 секунды.

Другі вынік у спартыўнай хадзе на дыстанцыі 10 кіламетраў сярод юніёраў 2005-2006 гадоў нараджэння — у 18-гадовага будслаўчаніна Ільі Хадзюша. Яго вынік — 46 хвілін і 22,3 секунды.
Зараз абое вучацца ў Плешчаніцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, а пачыналі трэніравацца ў СДЮШАР нашага раёна на аддзяленні лёгкай атлетыкі. Першым трэнерам Машы была Іна Лагутка, а Ільі — Валерый Хацяновіч.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59