Более 2 миллионов просмотров в YouTube набрало видео «Нарачанскай зары». Показываем, какое

Больш за 2 мільёны 200 тысяч праглядаў на канале «Нарачанскай зары» ў YouTube набрала адно з апошніх відэа. На ім старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Андрэй КУПРЭВІЧ паказвае рыбаку, як правільна карыстацца зачэпамі, калі трапіў пад лёд.
З такой колькасцю праглядаў ролік сабраў і шмат каментарыяў: «Крута, гэта працуе! Сам правальваўся не раз, адчуваеш сябе безабаронным, а гэтыя штукі рэальна жыццё ваша бескарыснае выратуюць!», «Фіны без гэтай штукі не выходзяць на зімовую рыбалку», «Патрэбная рэч, ратуе жыццё! Два штыры, на вяроўку і на шыю! Беражыце сябе», «Я з дапамогай нажа так ратаваўся аднойчы… Беражыце сябе, сябры! Няма нічога даражэйшага за жыццё. А рыбы яшчэ наловім», «У мяне сын школьнікам займаўся спартыўным турызмам, хадзілі ў паходы не толькі летам, але і зімой. Дык вось зімой у іх заўсёды на шыі віселі выратавальныя шыпы ў выглядзе двух шылаў, устаўленых у ахоўныя чахлы, бо яны па ходзе маршруту і рэкі, і азёры праходзілі. Сапраўды вельмі патрэбная рэч!»
Наша даведка
Зачэпы або «спасалки» прызначаны для рыбака, які праваліўся пад лёд, і дапамагаюць яму самастойна выбрацца. Гэта два вострыя штыры з ручкамі і шнуром, якія вешаюць на шыю.
Скрыншот відэа Аляксандра Юца
Рекомендуем



