Трактористом мечтал быть с детства
Добрая слава ідзе ў сельгасфіліяле «Дзягілі» пра трактарыста-машыніста Яўгена ПАДГАЙСКАГА. Яму – мае наступныя пытанні.
— Яўген, раскажыце пра сябе.
— Нарадзіўся ў Пастаўскім раёне, потым пераехалі на Мядзельшчыну. Жылі ў Мілтах, тады ў Крапіўне, пасля – у Дзягілях. Скончыў Слабадскую сярэднюю школу імя Адама Гурыновіча.
—Чаму сталі трактарыстам?
-У дзяцінстве дзядзька катаў на трактары – падабалася. У прынцыпе, ніякай іншай прафесіі я і не хацеў. Правы атрымаў у школе: працаваць на МТЗ-50 нас навучаў Аляксандр Мікалаевіч Таляронак. У класе было 13 чалавек. Але хто зваршчыкам стаў, хто ў медыцыну пайшоў – трактарыстам працую адзін я. Адразу пасля школы, у 2009 годзе, уладкаваўся сюды. Сыходзіў на іншую працу, тады вярнуўся.
—Якую тэхніку асвоілі?
-Адразу працаваў на МТЗ-82, цяпер – на МТЗ-1221. Розныя работы выконваў: і з сеялкай, і з культыватарам, і збожжа ад камбайнаў вазіў, і ваду да «хіміі» падвозіў. Не магу сказаць, што нешта з гэтага падабаецца больш, а нешта менш – да любой працы стаўлюся аднолькава. Уся яна патрэбная.
—Пра сям’ю раскажыце.
-Жанаты, двое дзяцей. Дзянісу два з паловай гады, Сафіі сем месяцаў. Жывём у Дзягілях на вуліцы Садовай у калгасным доме.
—Што трэба, каб моладзь ішла працаваць у сельскую гаспадарку?
-Плаціць добра. І каб выхадныя былі.
—Што робіце ў выхадныя?
-У грыбы хаджу. І з вудай на возеры люблю пасядзець.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота аўтара