Меню

В Мяделе торжественно открыли областной этап фестиваля спорта «Будь примером!»

В Мяделе торжественно открыли областной этап фестиваля спорта «Будь примером!»

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пачаўся абласны этап фестывалю спорту сярод работнікаў і членаў прафсаюза ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці «Будзь прыкладам!».

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Руслана Жука і старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяны Апраніч.

– Сённяшні фестываль – гэта не толькі спаборніцтвы і асабістыя рэкорды, гэта магчымасць адчуць камандны дух, згуртаванасць, сустрэцца з вернымі сябрамі і нагадаць усім, што спорт – лепшы прыклад для падрастаючага пакалення. Жадаю ўсім удзельнікам упэўненасці ў сваіх сілах, сумленных перамог, новых спартыўных дасягненняў і выдатнага настрою, – адзначыў Руслан Жук.

Таксама выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон. Ён падзяліўся ўспамінамі пра цяжкасці вайны, заклікаў моладзь памятаць гісторыю, клапаціцца пра сваё здароўе і займацца спортам: «Гэта дадае энергіі жыццю». Завяршыў Міхаіл Гершынавіч сваё выступленне фрагментам з паэмы «Васіль Цёркін».

Таццяна Апраніч узнагародзіла падзячнымі лістамі ветэранаў спорту Мядзельшчыны – Фёдара Карпея і Антона Крыштафовіча.

Былі і музычныя падарункі. А завяршылася ўрачыстае адкрыццё цырымоніяй прадстаўлення ўзнагарод.

Фестываль праходзіць 19 і 20 верасня. За званне наймацнейшых змагаюцца міжрэгіянальныя зборныя каманды па валейболе сярод жанчын і мужчын, а таксама па міні-футболе.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59