Рассказываем, кто победил на спортивно-патриотической игре «Путь мужества»

У Мядзеле прайшла раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Шлях мужнасці», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. У ёй удзельнічалі вучні 15 устаноў адукацыі.
У малодшай узроставай катэгорыі перамогу атрымала каманда Княгінінскай сярэдняй школы, другое месца заняла Свірская СШ, трэцяе – Будслаўская СШ імя Паўліны Мядзёлкі. У старэйшай узроставай групе першае месца заваявала Занарацкая сярэдняя школа, другое – Нарацкая СШ № 1, трэцяе – установа адукацыі з Будслава. Па сумарных выніках прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – у Занарацкай сярэдняй школы, другое – у Будслаўскай і трэцяе – у Нарацкай сярэдняй школы № 1.
Пераможцы атрымалі дыпломы ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а таксама кубкі ад раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Асаблівай увагі заслугоўваюць юныя снайперы – Ілья Фарына, Яраслаў Лосік і Мацвей Валюк. У знак прызнання іх майстэрства хлопцы атрымалі салодкія прызы, паведамілі ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.







Рекомендуем



