Мядельщина присоединилась к республиканской акции «Чистый двор – комфортная жизнь»

Члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ініцыявалі правядзенне ў Год добраўпарадкавання рэспубліканскай акцыі «Чысты двор – камфортнае жыццё». У рамках яе жыхары шматкватэрных дамоў і прыватнай забудовы пры падтрымцы службаў ЖКГ добраўпарадкуюць прыдамавыя тэрыторыі.
Далучыўся да акцыі і Мядзельскі раён. У райцэнтры ўчора правялі яе ля дамоў №43 і 45 па вуліцы Юбілейнай.

– Удзельнічалі наша моладзь, дэпутаты, работнікі ЖКГ, запрасілі і жыхароў гэтых дамоў, – расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. – Мерапрыемства накіравана на навядзенне парадку на дваровай тэрыторыі і стварэнне больш камфортнага асяроддзя для пражывання. Удзельнікі суботніка займаліся пасадкай туй, планіроўкай тэрыторый і падсыпкай грунту.
Адначасова работнікі ДРБУ-133 пачалі ўкладку новага асфальтабетоннага пакрыцця ў дварах дамоў № 43, 45 і 47.







Рекомендуем




